Краеведческий календарь

І. Гістарычныя даты

515 год (1510 г.)

Вёсцы Шэйка. Першае ўпамінанне ў гістарычных крыніцах.
65 год (21.01.1960 г.) Узбуйненне Крупскага раёна і скасаванне Халопеніцкага раёна.

35 год (май 1990 г.)

Гарадскі пасёлак Крупкі атрымаў статус горада.
ІІ. Юбілеі прадпрыемстваў, устаноў

Прадпрыемствы і арганізацыі

105 год (23.08.1920 г.)

Аддзелу статыстыкі Крупскага раёну.

70 год (10.07.1955 г.)

ААТ «Крупскі льнозавод».

65 год (05.03.1960 г.)

ААТ «Халопенічы».

65 год (верасень 1960 г.)

Раённай інспекцыі Барысаўскага міжраённага аддзялення філіяла «Энерганагляд» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Мінскэнерга».

60 год (01.12.1965 г.)

Крупскі раён газазабеспячэння філіяла «Барысаўскага вытворчага ўпраўлення» РУП «Мінскаблгаз».

35 год (1.08.1990 г.)

Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Крупскай раёну.

Установы культуры

95 год (кастрычнік 1930 г.)

Крупскай   раённай бібліятэцы  імя Янкі Купалы.

95 год (1930 г.)

Халопеніцкай горпасялковай  бібліятэцы.

55 год (1970 г.)

Створаны народны ансамбль народнай песні «Крупчанка».

30 год ( 25.05.1995 г.)

Крупскаму гісторыка-краязнаўчаму  музею.

20 год (1.04.2005 г.)

Крупскаму раённаму Дому рамёстваў.

ІІІ. Дзеячы навукі,мастацтва, літаратуры і спорта – знакамітыя землякі

14 студзеня (14.01.1925 – 15.06.2019 г. в. Шарнева)

100 год з дня нараджэння Яўгенія Уласавіча Бароўскага як, які нарадзіўся  ў вёсцы Шарнева. Ён – Заслужаны дзеяч медыцынскіх навук РСФСР, вучоны ў галіне стаматалогіі, прафесар. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблеме карыёзу зубоў. Вялікі ўклад ён унёс у вывучэнне фізіялогіі эмалі зуба. Упершыню ў стаматалогіі прымяніў методыку аўтарадыёграфіі, якая дазволіла атрымаць новыя даныя аб пранікальнасці цвёрдых тканак.

3 чэрвеня (03.06.1935 г. в. Мачулішча)

 90 год з дня нараджэння Зуёнка Васіля Васільевіча, паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўца, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата прэміі імя Я. Купалы (1982 г.).Першыя вершы былі надрукаваны ў 1954 годзе. Аўтар кніжак паэзіі «Крутаяр» (1969 г.), «Сяліба» (1973 г.), «Нача» (1975 г.), «Маўчанне травы» (1980 г.) і інш.

6 жніўня (6.07 1955 г.)

 

70 год з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Варабья.  Аляксандр Уладзіміравіч Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014 г.) доктар медыцынскіх навук (2000 г.), прафесар (2003 г.). Вучоны ў галіне хірургіі, анкалогіі.Нарадзіўся ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. У 1971 г. скончыў Крупскую сярэднюю школу № 1.

У 1978-1983 гг. працаваў загадчыкам хірургічным аддзяленнем Халопеніцкай бальніцы.

15 снежня (15.12.1895-25.04.1957 г. в. Чарняўка)

 130 год з дня нараджэння паэта Камянецкага Гірша Мордухавіча. Першыя вершы надрукаваў у 1924 годзе. Першы зборнік вершаў «Прямыми дорогами» выйшаў у 1934 г.Былі выдадзены зборнікі паэзіі: «Заказ на маладосць» (1940 г.), «Мацней за жалеза» і «Вершы» (1948 г.), «Выбраныя вершы» (1960г.) у перакладах з яўрэйскай на беларускую мову.

 

20 снежня (20.12.1925 – 31.08.1984 г. в. Гаць)

 100 год з дня нараджэння паэта Шуцько Івана Цітавіча. Друкавацца пачаў у 1940 годзе. Выдаў кніжкі для дзяцей «Мой мяч» (вершы, 1953), «Чужая хатка» (казкі, 1958), «Лепшая сяброўка» (вершы, 1959), «Дзедава рэліквія» (апавяданні, 1960), «Першае слова» (вершы, 1964), «Дзіма хоча быць героем» (апавяданні, 1965) і зборнік вершаваных баек, мініяцюр «Са свайго пункту гледжання» (1966).
 1940 г. в. Абчуга 85 год з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Гаркуна. Кандыдат тэхнічных навук, намеснік дырэктара па навуцы Сібірскага філіяла навукова-даследчага інстытута імя Б.Я. Ведзянеева. Прымаў удзел у будаўніцтве Усць-Ілімскай і Саяна-Шушанскай ГЭС, гідравузла ў Іраку, Сірыі. Аўтар многіх навуковых прац.
  

ІV Крупшчына гераічная

 

1 студзеня (01.01.1920-22.07.1968 гг. п. Бобр)

105 год з дня нараджэння Князева Васіля Александравіча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Прымаў удзел у вызваленні Паўночнага Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка Васіль Князеў здзейсніў 1088 баявых вылетаў, правёў 125 паветраных баёў, збіў 11 варожых самалётаў і 9 у складзе групы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 жніўня 1943 году. Пасля вайны палкоўнік Князеў В. А. служыў у Савецкай Арміі.

 

23 красавіка (23.04.1905-13.05.1977 г. в. Дзяньгубка)

 

120 год з дня нараджэння Свідзерскага Савелія Аляксеевіча. З 1927 года ў радах Чырвонай Арміі, прайшоў шлях ад радавога да камандзіра палка. Удзельнічаў у баях на многіх франтах. 20 красавіка 1945 года полк пад камандаваннем Свідзерскага С. А. вызначыўся пры фарсіраванні р. Одэр. 29 чэрвеня 1945 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да 1953 году служыў у радах Савецкай арміі.

 

8 чэрвеня (08.06.1920-11.09.1942 г. Пахавана ў г. Крупкі)

 

105 год з дня нараджэння Колесавай Алёны Фёдараўны. Нарадзілася ў в. Колесава Яраслаўскай вобласці. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшла на фронт, неаднаразова пераходзіла лінію фронту з групай разведчыц для дыверсійнай працы.

1 мая 1942 г. Алёна Колесава начале групы разведчыца была закінута ў тыл ворага каля в. Мігаўшчына Крупскага раёна. 11 верасня 1942 г. у баі з варожым гарнізонам, у в. Выдрыца Алена Колесава была смяротна параненая. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 лістапада 1944 г. Алёне Федараўне Колесавай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 

8 лістапада (08.11.1920-11.11.1954)

 

105 год з дня нараджэння Лыціна Дзмітрыя Канстанцінавіча. Нарадзіўся ў в. Малыя Жаберычы Крупскага р-на Мінскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць  і адвагу, праяўленныя пры выкананні воінскага абавязка Лыціну Д.К. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы  3-й ступені.

 1 студзеня (01.01.1920 –
   20.04.1945)
 105 год з дня нараджэння Лютага Аляксандра Сяргеевіча, выхаванца Бобрскага дзіцячага дома, Героя Савецкага Саюза. 
  

V Знакамітыя землякі – героі працы

 15 лютага
(15.02.1925-18.02.2018 г.
в. Лебедзева)
 100 год з дня нараджэння Мурашка Веры Мікалаеўны,заслужанага агранома БССР. Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За працоўную доблесць», двума Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
 22 лютага
(1955 г.)
 70 год з дня нараджэння Глінік Зоі Іванаўны, майстра мастацкага ткацтва, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980 г.).
 4 красавіка
(1935-1993 г.)
 90 год з дня нараджэння Гаро Аляксея Іосіфавіча, вучанога-матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1978 г.).
8 кастрычніка
(1915 г.)
 

110 год з дня нараджэння Якімава Пятра Іванавіча, педагога, заслужанага настаўніка прафесійна-тэхнічнай адукацыі, Героя Сацыялістычнай Працы (1971 г.).

  

VI Мастацкае жыццё Крупшчыны

 

25 верасня (25.09.1960-люты 2020 г.)

 

 

65 год з дня нараджэння Навасардзяна Сурэна Рафікавіча, мастака. Нарадзіўся ў Арменіі ў горадзе Кафа (цяпер Капан). У Крупках пражывае са сваёй сям'ёй з 1992 года. Піша ў жанрах: партрэт, пейзаж, нацюрморт.

У лістападзе 2010 года ў Крупскай  мастацкай карціннай  галерэі праходзіла выстава карцін Сурэна Навасардзяна.

Падпішыцеся на нашы навіны